Калі шануеш тую мову, якую продкі збераглі,
Скажы на ёй такія словы, каб у вяках яны жылі.
Ю.Свiрка
Простыя парады:
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
Простыя парады:
Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!
Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднага дома, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага города.
Падчас прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.
Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі, дома культуры і інш.
Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
Пашырайце уласны кругагляд.
Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуру свайго народа.
Заахвочвайце дзіця за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.
Дзяцінства - адказны этап у станаўленні асобы і яе маральнай сферы. Паняцце патрыятызму разнастайнае па сваім змесце - гэта і павага да культуры сваёй краіны, і адчуванне непарыўнасці з навакольным светам, і гонар за свой народ і сваю Радзіму.
Дзіця з першых гадоў жыцця павінен сэрцам і душой палюбіць свой родны край, культуру, адчуваць пачуццё нацыянальнага гонару, што называецца “пусціць карані ў родную зямлю”.
Любоў да Радзімы пачынаецца ў дзіцяці са стаўлення да сям'і, да самых блізкіх людзей - да маці, бацькі, бабулі, дзядулі. Гэта карані, якія злучаюць яго з родным домам і бліжэйшым асяроддзем; з захаплення тым, што бачыць перад сабой малы, чаму ён здзіўляў і што выклікае водгук у яго душы.
Ёсць Радзіма вялікая і радзіма малая. Вялікая Радзіма - гэта наша краіна Рэспубліка Беларусь. А малая радзіма - гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве.
Паважаныя бацькі! Арганізоўвайце паездкі, экскурсіі па родным краі. Прыгажосць прыроды, багатае гістарычнае мінулае і сучаснасць краю, таленты народа, яго унікальныя ўменні ў прыкладным народнай творчасці - сапраўдная скарбонка спазнанняў роднага краю.
Пастаўце сваёй мэтай выхаваць у сваіх дзяцей любоў да свайго краю. Але перш вам самім неабходна вывучыць яго гісторыю, наведаць памятныя мясціны.
Выхаванне дзяцей - справа не толькі нас, выхавальнікаў і педагогаў. Неад'емнай часткай у гэтай справе з'яўляецца асабісты прыклад бацькоў. Вы, паважаныя бацькі - першыя выхавальнікі дзіцяці.
Таму, у выхадныя дні рабіце з дзецьмі экскурсіі па памятных месцах. К. Паўстоўскі казаў: “чалавеку нельга жыць без радзімы, як нельга жыць без сэрца”. Але нельга любіць тое, чаго не ведаеш. Таму наша задача - навучыць дзяцей любіць свой край, а, такім чынам, больш пазнавайце яго, умейце шанаваць яго гісторыю.
Паважаныя бацькі!
Любіце свой край!
І сваю любоў да яго перадавайце дзецям.
Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.
Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).
Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.
Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове.
1. Гульня “У каго што?”
Вы называеце жывёлу, а дзіця называе яе часткі цела:
У лісы – лапы, хвост, тулава, галава, вушы….
У лася – тулава, галава, рогі, ногі, капыты ….
У ваўка – лапы, хвост, клыкі…..
І г.д.
2. Гульня “Каго многа ў лесе?”
воўк – многа ваўкоў
дзік – многа дзікоў
мядзведзь……………………………..
вавёрка……………………………….
ліса…………………………………….
бабёр………………………………….
рысь…………………………………….
і г.д.
3. Гульня “Адгадай хто гэта?”
Вы называеце характэрныя прыкметы жывёлы, а дзіця павінна назваць жывёлу.
* У яго доўгія вушы, пярэднія лапы кароткія, а заднія – доўгія, маленькі хвосцік (заяц).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна ловіць мышэй (ліса).
* У гэтай жывёлы рыжая шубка, доўгі пушысты хвост, яна добра скача па дрэвах, любіць шышкі і арэшкі(вавёрка).
* Ён шэры, у яго моцныя зубы, зімой ён ходзіць злы і галодны (воўк).
* У яго бурая шубка, тоўсты лапы, зімой ён спіць (мядзведзь).
І г.д. пра лося, зубра, бабра……
Для ўскладнення можна прапанаваць дзіцяць загадаць вам загадку, а Вы паспрабуеце яе адгадаць.
4. Гульня “Палічы звяроў?”
Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
1 кабан, 2 кабаны, 3 кабаны, 4 кабаны, 5 кабаноў і г.д.
Палічыце таксама зайцаў, вавёрак, лісаў, ваўкоў, дзікоў і г.д.
1. Гульня “Хто як размаўляе?”
Карова …. (мычыць)
Конь …. (ржэць)
Авечка ….. (бляець)
Сабака ….. (гаўкае)
Кот…. (мяўкае)
Свіння… (хрукае)
2. Гульня “Знайдзі лішняе”
Папрасіце дзіця выбраць "лішняе слова" і растлумачыць свой выбар
Карова, баран, хвост, сабака (хвост - гэта частка цела, а ўсе астатнія - жывёлы)
Авечка, лось, бык, трус (лось - гэта дзікая жывёла, а астатнія - свойскія)
Конь, шчаня, каза, сабака (шчаня - гэта дзіцяня жывёлы, а астатнія - дарослыя жывёлы)
і г.д.
3. Гульня “Скажы, у каго....?”
У каго вострыя рогі? У каровы, у быка, у казы і г.д.
У каго кароткі хвост?
У каго вострыя кіпцюры?
У каго вялікія вушы?
У каго ёсць пятачок?
У каго доўгі хвост?
У каго на нагах капыты?
1. Гульня “Назаві сям'ю жывёл”
Напрыклад: мама – маржыха, тата – морж, дзіцяня – маржаня, дзіцяняты – маржаняты і г.д.
2. Гульня “Палічы жывёл”
Вы называеце жывёлу, а дзіця "лічыць", колькі жывёл сядзіць на ільдзіне
Адна сава, две савы, тры савы, чатыры савы, пяць соў, шэсць соў.....
Адзін цюлень, два цюлені, тры цюлені, чатыры цюлені, пяць цюленяў, шэсць цюленяў.....
3. Гульня “Палічы дзіцянят жывёл”
Напрыклад: адно маржаня двое маржанят, трое маржанят, чацвёра маржанят, пяцёра маржанят, шасцёра маржанят.
Палічыце так алянят, мядзведзянят, савянят, цюлянят.
_____________________________________________________________________
1. Гульня "Скажы ласкава"
рука - ручка, нос - носік, вусны - вусначкі, далоні - далонькі і г.д.
2. Гульня "Адзін - многа"
3. Гульня "Чым мы гэта робім?"
Слухаем чым? - Вушамі
Глядзім чым? - Вачамі
Лепім чым? - Рукамі
І г.д.
4. Гульня "Скажы наадварот"
Высокі - нізкі, добры - злы, дужы - слабы, лянівы - працавіты, вясёлы - сумны...
5. Гульня "Што можна рабіць"
Вачамі - глядзець, бачыць, прыглядацца, разглядаць.
Вушамі - слухаць, прыслухоўвацца, чуць.
Зубамі - жаваць, кусаць, адкусваць, грызці.
6. Растлумач значэнне слоў
Каравокі, доўгавалосы, блакітнавокі, шыраплечы, высакарослы.
7. Практыкаванне "Чым мы гэта робім?"
8. Практыкаванне "Выпраў памылкі"
9. Адгадай загадкі
Два акенцы.
На ноч зачыняюцца,
А як сонца ўстане,
Яны адчыняюцца. (ВОЧЫ)
Увесь час у роце, а глынуць не можам. (ЯЗЫК)
У дзвюх матуль па пяць сыночкаў. Усе адно імя маюць. (РУКІ І ПАЛЬЦЫ)
____________________________________________________________________________
1. Гульня "Адзін - многа" Утварэнне назоўнікаў роднага склону
Куртка - многа куртак
шуба -
шалік -
хустка -
чаравік -
наскі -
паліто -
2. Гульня "Мой, мая, маё" Дапасаванне прыметнікаў і займеннікаў
Чый плашч? - Мой плашч
Чые штаны?....
Чые боты? .....
Чыя куртка? ......
Чые пальчаткі?
3. Гульня "Шыем адзенне" Утварэнне прыметнікаў ад назоўнікаў
Боты з гумы - (Якія боты?) - Гумовыя боты
Кофта з шэрсці - ....
Шапка з меху - .....
Чаравікі са скуры -.....
Сукенка з шоўку - .....
4. Гульня "Што лішняе?"
Капялюш, шапка, рукавіцы, кепка (лішнія рукавіцы, бо гэта не галаўны ўбор).
Сукенка, туфлі,кашуля, майка
Чаравікі, боты, басаножкі, панамка
5. Прапануйце дзіцяці паказаць і назваць часткі адзення і абутку
Варатнік, рукаво, кішэня, гузік і г.д
Абцас, заднік, насок, засцежка і г.д
6. Гульня "Скажы наадварот"
Плашч доўгі, куртка - (кароткая).
Джынсы брудныя, а штаны......
Майка светкая, а кашуля.....
У ботах цёпла, а ў басаножках......
Высокі абцас ...........
7. Гульня "Назаві ласкава"
Тапкі - тапачкі
Куртка - ...............
Чаравікі - ...................
Пальчаткі - ...................
ВОБРАЗ СОНЦА
ВОБРАЗ ЗЯМЛІ-КАРМІЦЕЛЬКІ
ВОБРАЗ ЯРЫЛЫ-ЮРАЯ
Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.
ВОБРАЗ МАЦІ-РАДЗІЦЕЛЬНІЦЫ
ВОБРАЗ АГНЮ
Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.
ВОБРАЗ РОДНАЙ БЕЛАРУСІ
ВОБРАЗ ДРЭВА
ВОБРАЗ КРЫНІЦЫ
ВОБРАЗ ПАЛЁЎ
Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.
Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.
ВОБРАЗ ПЕСНІ
Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.
Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.
ВОБРАЗ КАХАННЯ
Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.
ВОБРАЗ МОЦНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, СЕМЬІ
ВОБРАЗ ЧАЛАВЕКА
Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.
Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.
Паважаныя бацькі! Патрыятызм – гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм жыве самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётамі самі, педагогі і бацькі не змогуць і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, так як у аснове патрыятызма ляжыць духоўнае самавызначэнне.
У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычаць успрымальную душу дзіцяці ўзвышаннымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў – крапатлівая праца, якая павінна весціся сістэматычна, планамерна, ва ўсіх узроставых групах, розных відах дзейнасці і па розных напрамках.
Вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні мае сумесная разнастайная дзейнасць бацькоў і выхавацелей.
Быць патрыётам - гэта не толькі ведаць і любіць сваю Радзіму, але і актыўна працаваць на яе карысць. Для гэтага патрэбна выкарыстоўваць бацькам разам з дзецьми розныя формы: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, правоздіць беларускія святы, забавы і інш.
Адукацыйная дзейнасць з дзецьмі дашкольнага ўзросту праводзіцца з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу.
Выкарыстанне гульнявых прыёмаў павышае пазнавальную актыўнасць дзяцей, стварае эмацыянальную атмасферу.
Тэматычнае планаванне з’яўляецца неабходнай умовай для мэтанакіраванай працы выхавацеля, дазваляе ўстанаўліваць лагічныя сувязі паміж рознага роду звесткамі: «Мой горад», «Твае абаронцы», «Мая сям’я» і інш. Важна, каб дзеці ўспрымалі матэрыял, актыўна думалі. Гэтаму спрыяюць такія метадычныя прыёмы, як параўнанне, пытанні, індывідуальныя заданні, зварот да вопыту дзяцей, дыдактычныя гульні.
Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў.
Правядзенне з дзецьмі народных гульняў аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.
У малодшым і сярэднім дашкольным узросце асаблівую ўвагу трэба надаваць развіццю ўяўленняў аб блізкім сацыяльным асяроддзі.
Асноўнымі метадамі патрыятычнага выхавання ў малодшай групе выступаюць:
-арганізацыя жыццёвых і гульнёвых сітуацый, якія даюць магчымасць асвойваць вопыт добразычлівых адносін да блізкіх, дарослых;
-інсцэніровак з цацкамі, якія дэманструюць узоры узаемаадносін у дзіцячым садзе і ў сям’і;
-назіранне за ўзаемаадносінамі дарослых у дзіцячым садзе;
-хараводныя гульні, гульні-імітацыі;
-чытанне вершаў, пацешак, казак на тэму дабрыні, любові да бацькоў;
-разгляд ілюстрацый, сюжэтных малюнкаў з выявай сям’і, прапанаваць назваць членаў сям’і, іх дзеянні;
-разгляд сямейных фотздымкаў і інш.
У сярэдняй групе далучаць дзяцей да размовы аб сям’і, сямейных падзеях. Разглядаючы сямейныя фотаздымкі, звяртаць увагу на рысы іх падабенства з бацькамі, у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Захапляюць дзяцей, гульні на сямейныя тэмы, дзе разыгрываюцца розныя сюжэты з жыцця. Знаёмства выхаванцаў з вершамі, песенькамі, у якіх адлюстроўваюцца падзеі з жыцця сям’і, праца бацькоў. Арганізацыя сітуацыі «добрых спраў»: у падарунак бацькам зрабіць калектыўную аплікацыю, падарыць малюнкі.
У старэйшым дашкольным узросце ў дзяцей закладваюцца асновы грамадзянскасці, развіваецца цікавасць да Радзімы на эмацыянальна-пачуццёвым узроўні. У старэйшай групе выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы патрыятычнага выхавання:
-этычныя гутаркі аб горадзе, роднай краіне, свеце;
-экскурсіі, назіранні за дзейнасцю людзей і грамадскімі падзеямі;
-разгляд ілюстрацый аб асаблівасцях прыроды Беларусі, розных краін;
-сем’і, іх дзеянні, вылучаць агульны радасны настрой;
-разгляд сямейных фотздымкаў;
-знаёмства з элементамі нацыянальнай культуры;
-абмеркаванне і складанне апавяданняў аб прафесіях бацькоў і гараджан.
Пры знаёмстве дашкольнікаў з гісторыяй родных мясцін неабходна шмат расказваць, таму пры складанні апавядання звяртаем увагу на такія моманты:
-па ходу аповеду неабходна выкарыстоўваць наглядны матэрыял (фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін i iнш.), малюнкі мелам на дошцы;
-складаючы апавяданне, трэба задаваць дзяцям пытанні, неабходныя для развіцця актыўнай пазнавальнай дзейнасці, вучаць разважаць. У гэтым выпадку аповед выхавальніка ператвараецца з маналога ў своеасаблівую гутарку з дзецьмі;
-распавядаючы аб якіх-небудзь гістарычных падзеях, не варта часта ўжываць даты, т. к. у дашкольным ўзросце дзецям недаступная храналогія. Але, каб дзеці зразумелі, што падзеі адбываліся даўно, варта ўжываць такія выразы «гэта было вельмі-вельмі даўно», «гэта было тады, калі вашы таты і мамы былі маленькімі» і г. д.;
-мова апавядання павінна быць простай. Калі ў рассказе сустракаюцца незнаёмыя словы, напрыклад: «князь», «палкаводзец», варта растлумачыць іх значэнне.
У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага краю, патрэбна расказваць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах. У гэтым выпадку, досыць вылучыць тое галоўнае, што адрознівае той ці іншы будынак ад іншых. Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Шырока выкарыстоўваюцца ўсе віды фальклору (казкі, песні, прыказкі, прымаўкі і г. д.). У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.
Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.
Вельмі важна пазнаёміць дзяцей з народным дэкаратыўным роспісам, здольным зацікавіць дзяцей нацыянальным выяўленчым мастацтвам.
Выкарыстоўваючы прапанаваныя формы і метады патрыятычнага выхавання, неабходна паказаць дзецям прыгажосць свайго роднага краю, пазнаёміць з талентам беларускага народа, навучыць дзяцей любіць свой горад і сваю краіну і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
http://kazki.unicef.by
Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei
Казкi беларускiя
Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:
"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"
http://kazki.by