Дзяржаўныя сiмвалы

Сiмваламi Рэспублiкi Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь

 

Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў уладыі некаторых дзяржаўных  устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў.

Даведацца больш 

 

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь 

Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Даведацца больш

 

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на  заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі. 

Мы, беларусы – мірныя людзі,                            Даведацца больш
Сэрцам адданыя роднай зямлі,                           
Шчыра сябруем, сілы гартуем                             Праслухаць Дзяржаўны гімн 
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!