Камунікатыўная накіраванасць развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў.
Кансультацыя для выхавальнікаў
Падрыхтавала Радзевіч Л.А.
Зносіны – найважнейшы сродак развіцця маўлення
Зносіны – найважнейшы сродак развіцця маўлення. В айчыннай псіхалогіі зносіны разглядваюцца як частка які-небудзь дзейнасці і як самастойная камунікатыўная дзейнасць. Маўленчыя зносіны ў дашкольным узросце ажыццяўляюцца ў розных відах дзейнасці: у гульні, працы, бытавой, вучэбнай дзейнасці - і выступаюць як адзін з бакоў кожнага віда. Таму вельмі важна ўмець выкарыстоўваць для развіцця беларускага маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту любую дзейнасць, перш за ўсё вядучую – прадметную і гульнявую адпаведна.
Адраджаючы беларускую мову як родную, неабходна ўлічваць, што роднай мова становіцца тады, калі чалавек карыстаецца ёю ў важных, асобасна значных або эмацыянальна яскравых сітуацыях зносін. Напоўніць такімі сітуацыямі працэс навучання – задача выхавальніка. Дашкольны педагог – не просто носьбіт беларускай мовы, якой ён свабодна валодае, не просто крыніца «лінгвістычнай інфармацыі». Яму неабходна ўмець знайсці значны для дзяцей прадмет зносін, які можа быць выказаны сродкамі менавіта беларускай мовы, накіроўваць гэтыя зносіны, прывесці дзяцей да цікавага для іх выніку.
Пры навучанні рускамоўных дашкольнікаў беларускаму маўленню перадумовай узнікнення ўнутранай актыўнасцы дзяцей 3-4 год можа быць патрэба ў зносінах з беларускамоўным дарослым для выражэння станоўчых эмоцый, для дасягнення сумеснага з ім або беларускамоўным равеснікам выніку ў практычнай або гульнявой дзейнасці. Для дашкольнікаў 4-6 год, акрамя таго, матывацыйнам фактарам маўленчай дзейнасці на беларускай мове з’яўляецца патрэба ў атрыманні новай інфармацыі пазнавальнага і асобаснага характару. Для старэйшых дашкольнікаў сацыяльна матываванай з’яўляецца маўленчая дзейнасць на беларускай мове ў якасці ўзору для малодшых дзяцей. У гэтым узросце актывізуючую ролю адыгрываюць і “спаборніцкія” матывы.
Важна, каб узаеміны педагога з дзецьмі на беларускай мове не набывалі штучны, а тым больш прымусовы характар. Выкарыстанне выхавальнікам беларускай мовы падчас рэжымных момантаў, працоўнай дзейнасці дзяцей і да т.п. не толькі актывзуе беларускае гутарковае маўленне, але і садзейнічае развіццю ў дзяцей гатоўнасці ўступаць у зносіны на беларускай мове, цікавасці да такіх зносін, станоўчага стаўлення да мовы. У падобных штодзённых размовах дзеці прывучаюцца свабодно карыстацца беларусскай мовай.
Ролевыя гульні с лялькамі-“беларусамі”
Асаблівую ролю ў развіцці беларускага маўлення як сродку зносін адыгрываюць ролевыя гульні с лялькамі-“беларусамі” і іншымі цацкамі – персанажамі беларускага фальклору (напрыклад, катком-залатым лабком). Такія гульні доступныя дзецям з трехгадовага ўзросту. Выхавальнік штодзённа наладжвае іх, прымаючы ўдзел у гульні разам з дзецьмі. Лялькі ў гульні “размаўляюць” толькі па-беларуску.
Лялькі -“беларусы” могуць “удзельнічаць” у гутарках па змесце літаратурных твораў на беларускай мове, “задаючы” пытанні, “удакладняючы” асобныя адказы дзяцей.
У такіх маўленчых сітуацыях дзеці вучацца прыслухоўвацца да беларускай мовы, успрымаць і разумець яе, у іх фарміруецца ўстаноўка на беларускую мову суразмоўцы, неадвольна засвойваюцца асобныя маўленчыя навыкі.
Вядучая для дашкольнага ўзрасту дзейнасць – гульня.
Найбольшую ўнутраную актыўнасць выклікае вядучая для дашкольнага ўзрасту дзейнасць – гульня.
Калі матывы і мэты маўленчай дзейнасці заўсёды ляжаць па-за самім маўленнем, то матывы гульнявой дзейнасці заключаюцца ў самім працэсе гульні, а таксама ў разнастайных перажываннях, што суправаждаюць гульню. Гульні, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця беларускага маўлення, павінны адрознівацца ад тых, у якія дзеці гуляюць на рускай мове. Толькі такая гульня можа служыць псіхалагічным «апраўданнем» пераходу на белорускую мову.
У тэхналогіі выкарыстоўваюцца беларускія народные гульні, рухавыя і карагодныя гульні с мастацкім словам, сюжэтна-ролевыя гульні, кампьютэрныя гульні, комплекс іерархічна арганізаваных камунікатыўных дыдактычных гульняў і практыкаванняў, а таксама дыдактычныя гульні па навучанні грамаце.
Народные гульні выкарыстоўваюцца ў штодзённым жыцці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
З дзецьмі ранняга і малодшага дашкольнага ўзрасту праводзяцца карагодныя гульні тыпу «Знаёмства» (“Адгадай, чый галасок”, “Хто схаваўся?”, “Люстэрка” і інш.). Гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выкліваюць жаданне ўступаць у зносіны, г.зн. размаўляць адно з адным. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды і заўважаюць, што гульня праводзіцца на беларускай мове, і неадвольна засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі.
З дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту, акрамя карагодных, праводзяцца народныя гульні-драматызацыі(“Пастух і статак”, “Воўк і авечкі”, “Гарлачыкі” і інш.). Роля гэтых гульняў двойчая. Па-першае, яны наладжваюцца спантанна. У гэтым выпадку проста ствараецца натуральная сітуацыя для далучэння дашкольнікаў да роднага слова, развіцця ў іх «чуцця» беларускай мовы.
Па-другое, беларускія народныя гульні выкарыстоўваюцца і мэтанакіравана для арганізацыі «ўтоенага» навучання – развіцця ў дзяцей тых або іншых якасцей маўлення. Напрыклад, для азнаямленая дзяцей з фармулёўкай пытання з дапамогай часцыцы ці выкарыстоўваецца гульня “Макі-маковачкі”, у ходзе якой неаднаразлва задаюцца пытанні тыпу “Ці паспеў мак?”,”Ці зацвіў мак?”. Дзеці не просто чуюць прыклад фармулёкі пытання, але і шматразова паўтараюць яго ў цікавай для іх дзейнасці.
Некаторыя народныя гульні мадыфіцыруюцца з мэтай фарміравання пэўных маўленчых навыкаў на беларускай мове. Напрыклад, каб практыкаваць дзяцей ва ўтварэнні назваў дзіцянят жывёл, ужыванні іх у родным склоне, па аналогіі з вядомай гульнёй “Кветнік” праводзіцца гульня “Заапарк”. Вядучы гаворыць: “Я быў у заапарку. Там ёсць розныя звяры, няма толькі зубраняці”. Дзіця, якое выбрала сабе назву “зубраняці” говорыць: “Зубраня ў заапарку ёсць, няма толькі ваўчаняці” і г.д.
Гульні-драматызацыі адрозніваюцца строгім размеркаваннем роляў і адпаведнымі ім слоўнымі прыгаворамі. З мэтай развіцця беларускага маўлення дзяцей неабходна заахвочваць іх імправзацыі, прыдумванне новых дыялогаў. Гэта дазволіць пераходзіць ад завучаных слоў і фраз да сапраўды маўленчай дзейнасці на беларускай мове.
Рухавыя і карагодныя гульні з мастацкім словам. Для гульні падбіраюцца рытмічныя вершы, лічылкі, пацешкі з дынамічным зместам, які дазваляе выконваць адпаведныя дзеянні. Засвойваючы мастацкі твор у рухавай гульні, дзіця глыбей, актыўней пранікае ў вобраз верша, лёгка ўлоўлівае музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць мовы, пазнае дакладнасць, лаканічнасць слова.
Сярод стымулаў для праяўлення маўленчай актыўнасці дзяцей выключнае значэнне маюць цацкі-жывёлы і лялькі, да якіх дзеці ставяцца як да жывых істот.
С мэтай паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкольнікаў мы прапануем выкарыстоўваць ляляк-«беларусаў», напрыклад, дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны па адным або разам «прыходзяць» да дзяцей і цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, “размаўляючы” толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць з імі розныя дзеянні, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім чынам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове
Заняткі па фарміраванні ў дзяцей пазасітуацыйна-пазнавальных і пазасітуацыйна-асобасных зносін на беларускай мове.
У тэхналогіі беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў распрацаваны заняткі па фарміраванні ў дзяцей пазасітуацыйна-пазнавальных і пазасітуацыйна-асобасных зносін на беларускай мове.
Заняткі па фарміраванні пазасітуацыйных форм зносін на беларускай мове праводзяцца ў форме індывідуальнай або калектыўнай размовы з падгрупай дзяцей, якія не валодаюць адпаведнымі формамі зносін, у ранішнія і вячэрнія гадзіны.
Ва ўмовах, калі любая задача зносін можа быць вырашана дзіцем на рускай мове, штучнасць узаемін на беларускай мове часта перашкаджае яму ўключыцца ў камунікацыю з той жа псіхалагічнай нагрузкай, што і на першай засвоенай мове. Псіхалагічныя ўмовы для размовы на беларускай мове, цікавасць да тэмы гутаркі ствараюцца з дапамогай літаратурных твораў на гэтай мове. Так, многія народные казкі носяць у пэўнай ступені пазнавальны характар («Лёгкі хлеб», «Пшанічны каласок», «Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць» і інш). Гэта дае падставы для выкарыстання іх с мэтай фарміравання пазасітуацыйна-пазнавальных зносін дзяцей на беларускай мове. Дзецям рассказваецца казка, а затым праводзіцца гутарка пазнавальнага характару, звязаная з тэмай твора. Беларуская мова гутаркі ўспрымаецца дашкольнікамі зусім натуральна. У старэйшым дашкольным узросце для гутарак пазнавальнага характару выкарыстоўваецца і больш складаны фальклорны матэрыял – легенды і паданні (Легенда пра Магілеў», «Слуцкія паясы», «Як бог стварыў свет» і інш.).
Заняткі з падгрупамі дзяцей па фарміраванні пазасітуацыйна- асобаснай формы зносін праводяцца ў форме непрымушанай гутаркі па матэрыалах беларускіх народных казак, вершаў, гульняў маральна-этычнага плану (расказы В.А.Сухамлінскага, Л.М.Талстога, В.Хомчанка і інш.).
Беларуская мова гутаркі пасля праслухоўвання твора на роднай мове для дашкольнікаў як бы сама собой разумеецца. Як і раней, найбольшы стымул для актывізацыі маўлення дзяцей на беларускай мове ствараецца з дапамогай «беларускамоўнай» лялькі, якая «ўдзельнічае» ў гутарцы, «задаючы» пытанні або поўнасцю яе «праводзячы».
Станоўчы ўплыў на развіццё прадуктыўнага беларускага маўлення дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту аказвае іх сумесная дзейнасць, у працэсе якой ажыццяўляюцца зносіны паміж яе ўдзельнікамі, накіраваныя на ўзгадненне намаганняў, накіраваных на дасягненне агульнага выніку (Я.Л.Каламінскі). Дзецям пятага і шостага году жыцця ўласцівы высокі ўзровень ўзаемадзення падчас гульні – гульнявы калектыў. Дзеці загадзя дамаўляюцца аб чарговасці адказаў кожнага з іх, у ходзе гульні яны ўважліва слухаюць адзін аднаго, пры неабходнасці паправляюць, даюць ацэнку, прыслухоўваюцца да меркаванняў таварышаў. Калі гульня праводзіцца на белорускамоўным матэрыяле (напрыклад, гульні, у якіх выкарыстоўваюцца матэрыялы беларускіх казак), а выхавальнік тлумачыць правілы гульні і вядзе яе на беларускай мове, зносіны паміж децьмі і вядучым адбываюцца на гэтай жа мове.
Для старэйшых дашкольнікаў сацыяльна матываванай з’яўляецца маўленчая дзейнасць на беларускай мове ў якасці прыкладу для малодшых дзяцей, якія только вучацца размаўляць па-беларуску, чытаць вершы, інсцэніраваць беларускія творы. Заахвочванне дзяцей да такой дзейнасці становіцца стымулам для яе ўдасканалення. Тут спрацоўваюць і «спаборніцкія» матывы, уласцівыя дзецям шостага - сёмага году жыцця.
У цэлым апісаная работа па развіцці форм і функцый маўлення стварае ўмовы для засваення беларускай мовы на «ўзроўні чуцця». Такім шляхам дзецьмі набываецца вопыт спантаннай маўленчай і спантаннай мастацка-маўленчай дзейнасці.
Літаратура
1. Старжынская, Н.С. Праблема метадычнай інтэграцыі развіцця маўлення і навучання дашкольнікаў рускай і беларускай мовам / Н.С. Старжынская // Весці БДПУ. – 2002. – № 4.
2. Андреева, Е.Г. О некоторых особенностях развития речи детей в условиях двуязычия (из опыта работы дошкольных учреждений БССР) /
Е.Г Андреева // Дошкольное воспитание –1978, – № 7.
3. Бейн, Б. Билингвистическое воспитание детей (вновь обращаясь к
Л. Выготскому и А. Лурия) / Б. Бейн, И.А. Панарин // Вопросы психологии.
–1994, № 3.
4. Выготский, Л.С. К вопросу о многоязычии в детском возрасте /
Л.С. Выготский // Хрестоматия по возрастной и педагогической психологии / Под ред. И.И. Ильясова, В.Я. Ляудис. – М., 1980.
5. Дубініна, Д.М. Мастацка-маўленчая дзейнасць у дзіцячым садзе / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск, 1999.
6. Дубініна, Д. М. Мастацка-маўленчае развіццё дашкольнікаў / Дз. М. Дубініна. – Мінск, 2007.